Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень нараджэньня Ўладзімера Мулявіна


Уладзімер Мулявін, архіўнае фота
Уладзімер Мулявін, архіўнае фота

Дата дня

12 сьнежня 1941 году ў расейскім Сьвярдлоўску (сучасны Екацерынбург) нарадзіўся Ўладзімер Мулявін, народны артыст Беларусі і СССР. У 1968 годзе Мулявін заснаваў пры Белдзяржфілярмоніі вакальна-інструмэнтальны ансамбль «Лявоны», які праз 2 гады быў перайменаваны ў «Песьняры».

Таксама ў гэты дзень

1591 — Менск атрымаў герб гораду — у блакітным полі жаночая постаць паміж двума анёламі і херувімамі.

1895 — у Менску пачала працаваць першая электрастанцыя, якую прынята лічыць найбуйнейшай у Беларусі зь ліку муніцыпальных. Электрастанцыя стаяла на правым беразе Сьвіслачы, побач з сучасным будынкам Беларускага дзяржаўнага цырку. У 2011 годзе электрастанцыю зьнішчылі, каб будаваць гатэль «Кемпінскі».

Будынак першай менскай электрастанцы незадоўга да зносу
Будынак першай менскай электрастанцы незадоўга да зносу

2007 — была ўведзена ў эксплюатацыю Салігорская ГЭС.

2010 — на Гаіці здарыўся магутны землятрус, больш як 200 тысяч чалавек загінулі.

У гэты дзень нарадзіліся

1628 — Шарль Пэро, францускі казачнік.

1876 — Джэк Лёндан, амэрыканскі пісьменьнік.

1903 — Ігар Курчатаў, акадэмік, «бацька» савецкай атамнай бомбы.

1906 — Язэп Малецкі, беларускі грамадзкі дзеяч, рэдактар і выдавец.

1935 — Раіса Красоўская, беларуская балерына, заслужаная артыстка Беларусі, салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатру опэры і балету Беларусі.

1949 — Харукі Муракамі, японскі пісьменьнік.

1959 — Вераніка Чаркасава, беларуская журналістка (забітая 20 кастрычніка 2004 году).

У памяці

1976 — памерла Агата Крысьці, ангельская пісьменьніца, якую называюць «каралевай дэтэктыву».

2000 — памёр Яўген Глебаў, беларускі кампазытар.

2002 — памёр Яўген Кулік, беларускі мастак, аўтар эталёну гербу «Пагоня», які быў дзяржаўным у 1991–1995 гадах.

Афіша

Прэзэнтацыя кніг паэтычных перакладаў

У межах імпрэзы адбудзецца прэзэнтацыя трох кніг францускіх лірыкаў у перакладзе на беларускую мову — П’ера дэ Рансара, Шарля Бадлера і Гіёма Апалінэра, — якія выйшлі ў сэрыі «Паэты плянэты».

Кніжная сэрыя «Паэты плянэты»
Кніжная сэрыя «Паэты плянэты»

Менск, Галерэя TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх).
Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваход вольны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG