Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА) паведамляе, што паніхіда пройдзе ў суботу 14 студзеня ад 10-12 гадзінаў у Пахавальным Доме Малішэўскага ў Саўт-Рывэры ў штаце Нью Джэрзі.
У нядзелю, 15 студзеня, паніхіда па памерлым будзе таксама адслужаная пасьля нядзельнай багаслужбы ў Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага БАПЦ на Атлантык Авэню ў Брукліне (пачатак багаслужбы а 10 гадзіне).
Антона Шукелойця пахаваюць 14 студзеня на беларускіх могілках у Іст-Брансуіку
Вядомы дзеяч беларускай эміграцыі ў ЗША Антон Шукелойць, які памёр 7 студзеня на 102-м годзе жыцьця, будзе пахаваны 14 студзеня на беларускіх могілках Божай Маці Жыровіцкай у Іст-Брансуіку ў штаце Нью-Джэрзі.