Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС: «Зьніклыя» 24 студэнты з Банглядэшу маглі скарыстацца пралазам для нелегальнай міграцыі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У беларускіх сацсетках хадзілі чуткі, што з БДЭУ зьніклі дзьве сотні студэнтаў: прыехалі на навучаньне, празь месяц зьніклі, знайшліся ў Эўразьвязе. Onliner.by высьветліў, што зьніклых студэнтаў было на парадак меней: 24 чалавекі, роўна палова з тых грамадзянаў Банглядэшу, хто паступіў у БДЭУ ў 2016 годзе.

Прадстаўнік РУУС тады казаў выданьню, што «гэта адпрацаваная схема» і «такое адбываецца па ўсёй краіне». Пазьней сытуацыю пракамэнтавалі БелТА прадстаўнікі міграцыйнай службы Беларусі. Сапраўды, 24 студэнты з Банглядэшу і адзін з Сэнэгалу навучаліся на факультэце даўнівэрсытэцкай адукацыі і зьніклі, пакінуўшы свае пашпарты і дакумэнты.

Міграцыйная служба сьцьвярджае, што некаторыя зь іх знайшліся на мяжы Ўкраіны і Расеі, некаторыя пасьпяхова выехалі ў Эўразьвяз. Дэпартамэнт міграцыі МУС праводзіць праверку.

Усяго ў Беларусі навучаюцца ў ВНУ 18,3 тысячы замежных студэнтаў. Штогод вучыцца за мяжу едзе ўдвая больш студэнтаў, чым прыяжджае ў Беларусь. Уязны паток фармуюць студэнты з Цэнтральнай і Ўсходняй Азіі, роля краінаў-суседак менш значная. Большасьць замежных студэнтаў — грамадзяне Туркмэністану, Расейскай Фэдэрацыі. Колькасьць грамадзян Кітаю сярод студэнтаў-іншаземцаў набліжаецца да 10%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG