Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама выступае з разьвітальнай прамовай у Чыкага. Жывая трансьляцыя з перакладам а 5-й раніцы менскага часу


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама зноў прыяжджае ў Чыкага, дзе ён пачынаў сваю палітычную карʼеру, каб заклікаць амэрыканцаў не губляць веру ў будучыню незалежна ад таго, як яны ставяцца да наступнага прэзыдэнта.

Тысячы людзей зьбяруцца ў кангрэс-цэнтры McCormick Place, каб пачуць заключную прамову Абамы ў якасьці прэзыдэнта, зь якой ён выступіць у аўторак.

Людзі начуюць у чэргах па квіткі на разьвітальны выступ Абамы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:40 0:00

У прамове будуць адлюстраваныя дасягненьні Абамы на працягу яго васьмігадовага знаходжаньня на пасадзе прэзыдэнта. Ён мае намер таксама «натхніць людзей, якія змагаюцца за дэмакратыю», — сказала, размаўляючы з журналістамі ў панядзелак, дарадца Белага дому Валеры Джарэт.

«Я падзялюся ўспамінамі аб тым, як, займаючыся арганізатарскай працай на мясцовым узроўні, фактычна адразу пасьля заканчэньня школы, я адчуваў, як аднаўлялася мая вера ў здольнасьць Амэрыкі дамагацца пераменаў у нашай дэмакратыі», — сказаў Абама ў відэазвароце зь Белага дому напярэдадні выступу.

Паводле былога прэс-сакратара Белага дому Джэн Псакі, прэзыдэнцкая разьвітальная гаворка будзе карацей, чым даклад Кангрэсу аб становішчы ў краіне, працягласьць якога ў пэрыяд прэзыдэнцтва Абамы складаў у сярэднім 63 хвіліны.

Абама пакідае Белы дом адносна папулярным прэзыдэнтам, чыю дзейнасьць падтрымліваюць 57 адсоткаў амэрыканцаў. Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня Цэнтру дасьледаваньняў публічнай палітыкі Associated Press-NORC, апублікаваныя напярэдадні яго выступу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG