Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Толькі сто


Ян Вэрмэр, «Дама піша ліст» (1665).
Ян Вэрмэр, «Дама піша ліст» (1665).

Я заўсёды любіла і, думаю, умела пісаць. Настаўніцам відавочна падабаліся мае школьныя працы, мама ганарылася маімі лістамі зь летніх лягераў, у суполках прасілі менавіта мяне пісаць розныя тэксты дзеля прапаганды арганізацыі. Пісала я заўжды багатай, разьвітай мовай з багатым слоўнікавым запасам.

Я заўсёды ганарылася даўжынёй сваіх тэкстаў. У школах калегі ледзь-ледзь напісалі дзьве старонкі, а ў мяне заўсёды атрымліваліся чатыры, шэсьць... Мае лісты толькі зрэдку налічвалі менш чым дзесяць старонак, усе рэдакцыі скарачалі мае занадта доўгія артыкулы.

І раптам такая рэч, рубрыка «100 словаў»! Трэба паспрабаваць. Скажу вам адкрыта: для чалавека такога як я гэта сапраўдны выклік укласьціся ў сто...

Světlana Vránová

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.

Глядзець камэнтары (5)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG