Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мандарыны


Памятаеш, як у дзяцінстве ты аб’ядаўся да ачмурэньня мандарынамі і забываўся на ўвесь Сьвет. Толькі ты і мандарыны...

Пабла Пікаса, «Сьляпы стары з хлопцам» (1903)
Пабла Пікаса, «Сьляпы стары з хлопцам» (1903)

Адзінае жаданьне — проста ўдыхнуць на поўныя грудзі марознага паветра і патануць у сваёй «шчанячай» радасьці ад надыходзячага Сьвята...

...дзе ты ні на хвіліну не сумняваўся ў Цудзе (які абавязкова павінен з табою здарыцца)...

...дзе верыў, што ўсё гэта застанецца назаўсёды, а твае родныя застануцца такімі ж маладымі і ўсьмешлівымі...

...дзе верыў, што ТЫ можаш зьмяніць гэты Сьвет да лепшага! А твае сябры без пытаньняў і сумненьняў табе дапамогуць у гэтым!

Такіх момантаў становіцца ўсё меней.

Але пакуль яны яшчэ ёсьць...

Яўген Мартыновіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG