Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі МЗС: У адносінах з НАТО «трэба аднавіць тое, што было»


Андрэй Келін
Андрэй Келін

Дырэктар дэпартамэнту агульнаэўрапейскага супрацоўніцтва МЗС Расеі Андрэй Келін заявіў пра неабходнасьць аднавіць былыя адносіны з НАТО, прызнаючы, што «ёсьць маса прычын», па якіх дзяржавы хочуць уваходзіць у гэты альянс.

«НАТО — гэта рэальнасьць, гэта вайсковы фактар, і таму аднымі замовамі тут не абыдзесься», — цытуе дыплямата Інтэрфакс. — «З НАТО трэба выбудоўваць нармальныя адносіны і аднавіць тое, што было».

Адказваючы на пытаньне аб тым, ці па-ранейшаму ў Маскве лічаць НАТО рэліктам і анахранізмам халоднай вайны, Келін сказаў:

«Які анахранізм? Шмат якім краінам уваходзіць у НАТО проста выгадна, выгадна эканамічна, палітычна, таму што ня трэба будаваць самастойную зьнешнюю палітыку, дастаткова далучыцца да агульнай».

«Вядома ж, таньней удзельнічаць у такім вайсковым саюзе, чым самастойна будаваць абарону па ўсім азімуце... Немагчыма пераканаць краіны-удзельніцы ў тым, што з НАТО трэба выходзіць, што гэта анахранізм, таму што чыста рацыянальныя доказы пераважаюць» — падкрэсьліў Келін.

Заявы Келіна прагучалі прымірэнчым тонам на тле моцнага пагаршэньня адносінаў паміж Расеяй і Паўночнаатлянтычным альянсам, якое наступіла пасьля расейскай анэксіі Крыму.

Пра гэта інфармуе агенцтва "Интерфакс".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG