Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва прызначыць спэцыяльнага пасла ў пытаньнях Беларускай АЭС


Беларуская АЭС у Астраўцы
Беларуская АЭС у Астраўцы

Літва зьбіраецца прызначыць спэцыяльнага пасла для каардынацыі дзеяньняў ведамстваў у пытаньнях атамнай станцыі, якая будуецца ў беларускім Астраўцы.

Як паведамляе партал delfi.lt, пра гэта было заяўлена ў аўторак на сустрэчы літоўскіх міністраў замежных спраў, навакольнага асяродзьдзя і энэргетыкі.

Прэс-аташэ міністра замежных спраў Лінаса Лінкявічуса Кястуціс Вашкялявічус паведаміў, што дыплямат будзе прызначаны на гэтым тыдні. Пакуль указ не падпісаны, ягонае прозьвішча не выдаецца.

Тры міністры таксама падпісалі лісты высокапастаўленым прадстаўнікам Эўракамісіі і дырэктару Міжнароднага агенцтва атамнай энэргетыкі, у якіх зьвяртаюць увагу на ўжо шосты па ліку інцыдэнт, зьвязаны з будаўніцтвам АЭС у Астраўцы, просячы забясьпечыць кантроль гэтых арганізацыяў над рэалізацыяй беларускага праекту.

Літва ў лістах выказвае перакананасьць у тым, што Беларусь працягне небясьпечнае разьвіцьцё АЭС, якая знаходзіцца ў 50 км ад Вільні, а калі праект і далей будзе рэалізоўвацца без выкананьня міжнародных патрабаваньняў бясьпекі, то ён будзе ўяўляць пагрозу для бясьпекі ўсяго рэгіёну.

Беларусь ня згодная з прэтэнзіямі Літвы ў тым, што будаўніцтва не адпавядае міжнародным стандартам бясьпекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG