Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слова на разьвітаньне


Ян Вэрмэр, “Дама піша ліст” (1671)
Ян Вэрмэр, “Дама піша ліст” (1671)

Дарагі мой, любімы, адзіны і непаўторны! Мой самы пяшчотны і самы жаданы! Сонейка маё яснае, месячык мой прыцьмелы! Дзянёчак мой натхнёны, ночачка мая суцяшальная! Красачка мая ненаглядная, дожджычак мой ненатольны! Слова маё невымоўнае, слава мая недасяжная! Сьпеў мой наймілагучны, маўчаньне маё недаслуханае!

Ужо ніколі-ніколі ня ўбачу тваіх сініх вачэй, не пачую шэптаў тваіх вуснаў, не адчую цеплыні тваіх далоняў! Ніколі не скажу табе найшчырэйшых прызнаньняў, ніколі не аддамся табе ўся без астатку!

Плыві, мой каханы, у далёкі вырай, і не сумуй там без мяне!

Бывай, мой родны!

Заўтра я буду ўжо з новым, 2017-м.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG