Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колер


Фрэнсіс Гай, “Зімовая сцэна ў Брукліне” (1820)
Фрэнсіс Гай, “Зімовая сцэна ў Брукліне” (1820)

З маленства люблю зялёны колер. Восеньню, калi лiсьце жаўцела, я вельмi сумаваў па зялёным колеры. Неяк узiмку я прастыў i цэлы тыдзень сядзеў дома. Глядзеў на белы сьнег за акном i гадаў, чаму ў зiмы няма зялёнага колеру.

Не знайшоўшы адказу, спытаў пра гэта ў таты. Тата сказаў, што i ў зiмы ёсьць зялёны колер. Нагадаў мне навагоднюю ялінку. Я сказаў, што пасьля сьвята яе выносяць на двор i яна губляе зелянiну. Тата ўсьмiхнууся i нiчога не сказаў. Калi пасьля хваробы я выйшау на двор, то ўбачыў зялёную елачку! Бацька пасадзiў яе ля нашага ганка.

Марат Баскiн

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG