2016-ы з Радыё Свабода
CLOSE
MAP OF UKRAINE
CLOSE
Падзяліцца зь сябрамі:

2016-ы з Радыё Свабода

Сьцягі і людзі

Сэкс

Выкрыцьцё

Абсурд

Спорт

Антыфэйк

Лічба

Забарона

Чарнобыль

Суд

Алексіевіч

ОК, Лукашэнка

Пагроза

#раздеваться
и
работать

Страта

Самае беларускае
месца краіны

Дзёрзкасьць

Гісторыя

Надзея

70 тысяч чалавек

Падарожжа

Музыка

Ленін

Зорачка

Без СССР

Фота

Мова

Разбуральнікі легендаў

No comment

Tweet-чырык

Бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» сёлета заслужана суправаджалі важныя падзеі году.

Ніна Багінская зь бел-чырвона-белым сьцягам у навагоднюю ноч

69-гадовая Ніна Багінская прайшла зь бел-чырвона-белым сьцягам ад Акадэміі навук да Плошчы Незалежнасьці.

У кастрычніку пачаўся збор подпісаў аб наданьні бел-чырвона-беламу сьцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці

«Малады фронт» перадаў у Міністэрства культуры 10 450 подпісаў аб наданьні бел-чырвона-беламу сьцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Яшчэ 22 тысячы чалавек падпісаліся пад электронным зваротам. Подпісы пад зваротам зьбіралі актывісты цягам некалькіх тыдняў.

Новая бел-чырвона-белая форма зборнай Беларусі па футболе

У бел-чырвона-белых колерах і пад «Тры чарапахі» адгуляла футбольная зборная Беларусі матч кваліфікацыйнага турніру да чэмпіянату сьвету 2018 году. Першым супернікам беларусаў на «Барысаў-Арэне» была каманда Францыі. Матч скончыўся ўнічыю — 0:0.

Самы папулярны на сайце Радыё Свабода ў 2016-м быў такі артыкул «У яго няма рук!? Які сэкс?! Чым?! Куды?! Ой!!» — людзі з інваліднасьцю распавялі пра свой сэкс.

Радыё Свабода аднаго за адным знаходзіла ў Беларусі наймітаў, якія ваююць за так званыя ДНР і ЛНР.

Іван Яравы

Беларускі баец так званых ДНР і ЛНР Іван Яравы з пазыўным «Пушкін» быў затрыманы КДБ у Воршы ў кастрычніку 2015 году, але праз тыдзень беларускія праваахоўнікі яго адпусьцілі. І ён зноў паехаў ваяваць на Данбас.

Сярод усіх абсурдных падзеяў году мы выбралі тую, на якую найбольш актыўна адрэагавалі нашыя чытачы. А менавіта Беларусь забараніла «папяровыя самалёцікі».

Сёлета спорт беларусізаваўся алімпійскімі тэмпамі, а мы склалі сьпіс асобаў, якія ня толькі дамагліся посьпехаў у спорце, але запачаткавалі пэўныя традыцыі, зьвязаныя з роднай мовай, і спрычыніліся да беларускамоўных ініцыятываў.

22 сакавіка ў Брусэлі адбыліся тэрарыстычныя акты, у якіх загінулі 35 чалавек. Расейскія СМІ запісалі двух беларусаў у «брусэльскія сьмяротнікі». Свабода знайшла братоў Доўбашаў. Яны зьняпраўдзілі сваю датычнасьць да актаў тэрору.

148 000 даляраў. Штрафы актывістам пакрылі месячны заробак 500 міліцыянтаў. Мы, як заўсёды, шмат пісалі пра акцыі, і ці ня кожная такая акцыя мела працяг — людзі атрымлівалі вялізныя штрафы. А хтосьці за год назьбіраў іх па некалькі дзясяткаў.

Беларускія ўлады прынялі закон, які можа забараняць Skype, Viber і SMS з сайту апэратара. Мы паведамілі пра гэта першымі.

Мы сабралі разам усё, што вядома пра прычыны Чарнобыльскай аварыі, распавялі пра яе ахвяраў і пра тое, як Чарнобыль дагэтуль уплывае на жыцьцё людзей.

Судоў сёлета было шмат. Як і заўсёды. Свабода сачыла за лёсам Джона Сыльвэра — Эдуарда Пальчыса. На працягу ўсяго працэсу пад вокнамі суду ў мароз, сьнег і дождж адбывалася акцыя салідарнасьці.

Ганна Шарэйка на волі

Былую «сэнатарку» Ганну Шарэйку асудзілі да 2,5 гадоў і адразу амніставалі. Яе справа «развалілася ў судзе», але за кратамі Шарэйка правяла два гады. Вызваліўшыся, аддзякавала супрацоўнікам Валадаркі і вельмі хутка згуляла вясельле зь іншым падсудным у гэтай справе Вальдэмарасам Норкусам.

Суд над Канстанцінам Вілюгам і іншымі ўдзельнікамі Cправы 17-ці

Суды ўражвалі маштабамі. Справа 17-ці — адзін з найбуйнейшых працэсаў у справе наркатычных злачынстваў. Суд прызнаў былога студэнта журфаку БДУ Канстанціна Вілюгу вінаватым у распаўсюдзе наркотыкаў і пакараў 20 гадамі зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. Вырак вынесены яшчэ шаснаццаці ягоным хаўрусьнікам

Упершыню ўлады Беларусі дазволілі Нобэлеўскай ляўрэатцы выступіць у адным з найважнейшых будынкаў сталіцы — у Палацы Рэспублікі. Там 14 красавіка 2016 году прайшла прэзэнтацыя кнігі Радыё Свабода «Алексіевіч на Свабодзе». І гэта не адзіная падзея, зьвязаная зь імем беларускай пісьменьніцы.

Добра, вы самі выбралі Лукашэнку. Адзін з найбольш папулярных матэрыялаў на нашым сайце з гэтым імем быў не пра палітыку, не пра новыя прызначэньні і не пра Ўсебеларускі народны сход.

Свабода сабрала дзясятку самых значных указаў і дэкрэтаў Аляксандра Лукашэнкі, якія адбіліся на гаманцы беларусаў.

Свабода даведалася, што кіраўнік атраду расейскіх нацыяналістаў Аляксей Мільчакоў разам з паплечнікамі займаецца вайсковай падрыхтоўкай беларускіх дзяцей, а ўлады Беларусі гэтаму не перашкаджаюць.

Аляксандар Шэянаў (зьлева) разам з Ігарам Стралковым-Гіркіным«

Былы сьлесар зь Менску вэрбуе байцоў для «русского мира».

150 тысяч чалавек дзякуючы Свабодзе пабачылі, як лідэр «Начных ваўкоў» штурхае беларускага журналіста.

20 найярчэйшых фотак з флэшмобу, які распачаў Лукашэнка (18+).

Сёлета мы страцілі надзвычай шмат годных людзей.

20 ліпеня у цэнтры Кіева быў узарваны аўтамабіль, у якім знаходзіўся журналіст Павал Шарамет. Ён памёр у карэце хуткай дапамогі.

Ганна Вольская

23 сакавіка заўчасна памерла Ганна Вольская, жонка і прадусарка сольных альбомаў Лявона Вольскага і «Крамбамбулі», дырэктарка гурту NRM. У яе імкліва разьвілася анкалягічная хвароба, пра якую сямʼя не паведамляла нікому.

Ніл Гілевіч

Апошні народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч памёр 29 сакавіка. Яго паэму ў вершах «Родныя дзеці» называюць энцыкляпэдыяй беларускага жыцьця. Песьні на ягоныя вершы «А я лягу-прылягу», «Шлях да Беларусі», «Суперніца» сталі гітамі. Гэта ён стаў ініцыятарам дзяржаўнасьці беларускай мовы ў 1990 годзе..

Сяргей Ханжанкоў

16 сакавіка на 74-м годзе жыцьця памёр дысыдэнт Сяргей Ханжанкоў, які ў 1963 годзе зьбіраўся падарваць радыёглушыльную вежу ў Менску і адседзеў за гэта 10 гадоў у савецкіх лягерах. Галоўны ўрок свайго жыцьця Ханжанкоў фармуляваў так: «Проста жыць трэба паводле сумленьня, вось і ўсё».

Леанід Маракоў

19 студзеня пайшоў з жыцьця «чалавек — дасьледчы інстытут» Леанід Маракоў. У 1990-я гады ён пачаў вывучаць біяграфію свайго дзядзькі, паэта Валера Маракова, які быў расстраляны 29 кастрычніка 1937 году. Вынікам стала маштабнае дасьледаваньне сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі —10-тамовы энцыкляпэдычны даведнік «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794–1991», дзе сабраныя зьвесткі пра 20 тысяч ахвяраў.

У Ручаёўцы на Гомельшчыне амаль 100% жыхароў гавораць і вучацца па-беларуску. Мы там былі і пра ўсё даведаліся.

Падчас адкрыцьця графіці «Масква-Менск» актывісты правялі акцыю.

Улетку 2016 зяць кандыдата ў прэзыдэнты Дональда Трампа распавёў, як ягоныя бабуля і дзядуля выжылі ў Галякосьце ў Беларусі. Ён толькі хацеў абараніць свайго сваяка ад абвінавачаньняў у антысэмітызьме. Але за гісторыяй сям’і Трампа ў Беларусі мы адкрылі беларуска-габрэйскую цывілізацыю, якая назаўжды страцілася ў жахах Галякосту і савецкай сыстэмы.

Самая кранальная гісторыя году — пра Любоў, веру і надзею. Мы напісалі пра сям’ю з шасьцю дзецьмі, якой не хапае грошай на ўласнае жытло. Сьвятлана Алексіевіч прачытала артыкул і зрабіла за іх першы ўнёсак за кватэру.

Гэтулькі нас глядзела онлайн Свабоды зь першага канцэрту Brutto ў Беларусі.

Свабода праехалася найдаўжэйшым цягніком Беларусі Віцебск-Берасьце і пераканалася: за гэты час можна пасьпець ня толькі выспацца, але і сёе-тое зразумець пра Беларусь.

Мы зрабілі відэагісторыю пра легенду беларускага року Лявона Вольскага, якому дагэтуль забараняюць граць канцэрты ў Беларусі. А таксама шмат пісалі пра ягоны новы альбом «Псыхасаматыка».

Плюс нашае вялікае інтэрвію зь Лявонам Вольскім напярэдадні выхаду альбому.

Дзесьці «Ленін жывы», але мы знайшлі нямала беларускіх мясьцінаў, дзе «Ленін быў». Хаця ў Беларусі няма праграмы дэкамунізацыі, гэта не перашкаджае прыбіраць савецкія помнікі па ўсёй краіне. Мы ўсё сабралі разам.

Адна з самых натхняльных беларускіх спартовак гімнастка Меліта Станюта сёлета абвясьціла пра завяршэньне кар’еры. Але яна не спыняе цешыць сваіх прыхільнікаў. Пачытайце нашае інтэрвію.

Сёлета мы неаднаразова пераасэнсоўвалі падзеі 1991 года: развал СССР і здабыцьцё незалежнасьці.

Такім мы пабачылі мінулы год. Яскравыя фота ў аб’ектыве Свабоды.

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына галасуе падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі

Разбурэньні ў горадзе Шаркаўшчына Віцебскай вобласьці пасьля сьмерчу 11 ліпеня.

Каманда «Літвіны». Сёлета клюб гуляе ў прэм’ер-дывізіёне Лігі амэрыканскага футболу — самым моцным чэмпіянаце ва ўсходнеэўрапейскім рэгіёне.

Баскетбол на вазках. Агульнанацыянальны турнір па баскетболе сярод інвалідаў-вазочнікаў трымаецца трымаецца на голым энтузіязьме.

«Справа графіцістаў». Хлопцы-графіцісты Вадзім Жаромскі, Максім Пякарскі, Вячаслаў Касінераў аштрафаваныя судом за малюнкі «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя сьвядомасьці, яна ўжо ідзе».

Гуканьне Вясны ў Вязынцы. Сьвята разьвітаньня зь зімою і гуканьне вясны суправаджаецца сьпевамі — заклікамі да вясны і карагодамі — каб хутчэй пачало цяплець.

Дзень народзінаў Сьцяпана Бандэры ў Львове. Некалькі соцень чалавек прайшліся з паходнямі па цэнтральных вуліцах Львова ў гонар Дня народзінаў заснавальніка Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сьцяпана Бандэры. Сярод удзельнікаў шэсьця былі і беларусы.

Саша Аўдзевіч — самы пазнавальны вазочнік у Беларусі. Шэсьць гадоў таму Саша разьбіўся на матацыкле, ад яго сышлі сябры і дзяўчына, ён пераехаў зь Менску ў Ліду. Сашу 32 гады. Верхнюю і ніжнюю частку хрыбта спалучаюць сьпіцы пад кутом, праз што ён увесь час адчувае боль «на васьмёрачку». Саша прымушае чыноўнікаў рабіць пандусы і асфальтаваць дарогі, езьдзіць у падарожжы на тысячы кілямэтраў.

Традыцыйны дзень паветрана-дэсантных войскаў адзначылі ў Менску. Каля 200 чалавек прайшліся маршам 2 жніўня па набярэжнай ракі Сьвіслач.

Манахіні Сьвята-Елісавецінскага жаночага манастыра рыхтуюць храм у апошнія дні перадвелікоднага тыдня.

Вечаровая працэсія вернікаў 1 ліпеня са сьвечкамі ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай ў мястэчку Будслаў Мядзельскага раёну.

4 верасьня каля 20 тысяч чалавек з 40 краін сьвету ўзялі ўдзел у традыцыйным ужо Менскім паўмаратоне. Прафэсіяналы ды аматары беглі тры дыстанцыі: 5,5 км, 10,55 ды 21,097 кілямэтры па цэнтральных вуліцах Менску.

Удзельнік «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч капае акоп непадалёк ад мяжы Расеі з Беларусьсю. За 76 км ад месца правядзеньня акцыі — расейскае мястэчка Клінцы, куды зь нядаўняга часу сьцягваюцца расейскія войскі.

Цэлы год мы ня толькі вывучалі новыя словы беларускай мовы, але і засвойвалі advanced level зь Вінцуком Вячоркам.

Мы не мірыліся зь міфамі і знаходзілі факты, каб паказаць звыклыя рэчы па-новаму.

Здараліся падзеі, пра якія найлепш выказацца вам самім. Ня стрымлівайце сябе, будзьце шчырымі!

Падчас акцыі супраць выступу расейскага тэлевядоўцы Салаўёва людзі ў цывільным спрабавалі выпнухнуць прафэсара Міколу Савіцкага з прыступкаў Палацу рэспублікі. Той не стрымаўся і выказаўся ў іхні адрас. Гісторыя атрымала працяг на Свабодзе.

Чаму кабета ў 85 год не сядзіць дома на пэнсіі. Пра гэта яна сама распавядае.

Як выглядае праца за 16 даляраў у месяц. Мы правялі дзень на такой «працы».

Як у Менску кладуць асфальт у лужыны. Стаўце на repeat і мэдэтуйце.

Сабралі для вас найлепшыя «твіты» за год. Бо ведаем — гэта тое, што вы любіце.