Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У навагоднюю ноч актывістка зь бел-чырвона-белым сьцягам гуляла па Менску ФОТА


Ніна Багінская вырашыла ў навагоднюю ноч зладзіць экспэрымэнт і прайсьці зь бел-чырвона-белым сьцягам ад Акадэміі навук да Плошчы Незалежнасьці.

Паліна Стацэвіч сустрэла Ніну Багінскую ў горадзе і распавяла Свабодзе:

«Сустрэлі ноччу. Казала, што робіць экспэрымэнт — дакуль дойдзе. Ішла ад Акадэміі навук да касьцёла Сымона і Алены — дайшла! Не спынілі, хоць і спрабавалі. Казалі, што з гэтым нельга хадзіць, яна адказвала: „Я ўжо ў тым узросьце, што сама вырашаю з чым мне хадзіць, тым больш, што на яго забароны няма“ І яе адпускалі.. Вось так вось! Такі падарунак на Новы год. Такая прыемная сустрэча! Усіх з Новым годам! Разам зможам! Жыве!»

Фота з сацыяльных сетак
Фота з сацыяльных сетак

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG