Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка павіншаваў Парашэнку зь юбілеем дыпляматычных дачыненьняў


Пятро Парашэнка (зьлева) і Аляксандар Лукашэнка
Пятро Парашэнка (зьлева) і Аляксандар Лукашэнка

Беларусь і Ўкраіна выстраілі трывалую і ўсеабдымную сыстэму двухбаковага супрацоўніцтва, заявіў Лукашэнка.

Аляксандар Лукашэнка павіншаваў прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку з 25-годзьдзем завязваньня дыпляматычных дачыненьняў паміж дзьвюма краінамі. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

«За пэрыяд незалежнасьці нашым дзяржавам удалося выстраіць трывалую і усеабдымную сыстэму двухбаковага супрацоўніцтва, заснаваную на адкрытасьці, даверы і раўнапраўным узаемадзеяньні», — гаворыцца ў віншаваньні.

Паведамляецца таксама, што Аляксандар Лукашэнка заявіў пра тое, што і ў далейшым «брацкія беларуска-ўкраінскія сувязі будуць мацнець і разьвівацца на карысьць народаў абедзьвюх краін».

Былы пасол Украіны ў Беларусі Налівайчанка: разбурыць стасункі проста, а наладжваць давядзецца дзесяцігодзьдзямі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG