Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джордж Майкл памёр ад інфаркту


Прычынай сьмерці брытанскага сьпевака Джорджа Майкла стаў сардэчны прыступ. Пра гэта паведаміў ягоны мэнэджэр, перадае BBC.

Брытанскі музыка Джордж Майкл памёр на 54-м годзе жыцьця ў сваім доме ў графстве Оксфардшыр 25 сьнежня ўвечары.

Вядома, што ў 2011 годзе Джордж Майкл хварэў на цяжкую форму пнэўманіі. Тады ён быў на мяжы жыцьця і сьмерці, а праз апарат штучнай вэнтыляцыі лёгкіх мог страціць голас. Аднак пазьней у тым жа годзе музыка абвясьціў пра поўнае выздараўленьне.

Джордж Майкл нарадзіўся ў 1963 годзе ў Лёндане. Славу здабыў сваім удзелам у гурце Wham! і сольнай кар’ерай, прадаўшы больш за сто мільёнаў альбомаў. Ён уганараваны дзьвюма прэміямі «Грэмі» — за альбом «Faith» і дуэт з Арэтай Франклін, а такія яго песьні, як «Careless Whisper», «One More Try» і «Do not Let the Sun Go Down on Me», узначалілі гіт-парады найбуйнейшага амэрыканскага выданьня Billboard.

Элтан Джон заявіў, што ён глыбока шакаваны навіной пра сьмерць свайго любімага сябра і выдатнага артыста.

Эндру Рыджлі, партнэр Майкла ў дуэце Wham! сказаў, што гэтая падзея разьбіла ягонае сэрца.

У 1984 годзе Wham! запісаў песьню «Last Christmas», якая да гэтага часу зьяўляецца адной з самых папулярных калядных кампазыцыяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG