Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі сьпявак Джордж Майкл памёр ва ўзросьце 53 гадоў


Брытанскі сьпявак Джордж Майкл памёр ва ўзросьце 53 гадоў, перадае BBC News са спасылкай на агента музыкі. Пра прычыны сьмерці не паведамлялася, а прадстаўнік Майкла заявіў, што той «мірна сканаў» у сваім доме ў Горынгу, графства Оксфардшыр.

Паліцыя, якая прыбыла на месца сьмерці, ня выявіла нічога падазронага, паведамляе BBC News.

Джордж Майкл (Ёргіяс Кір'якас Панаёту) здабыў славу сваім удзелам у гурце Wham! і сольнай кар’ерай, прадаўшы больш за сто мільёнаў альбомаў. Ён уганараваны дзьвюма прэміямі «Грэмі» — за альбом «Faith» і дуэт з Арэтай Франклін, а такія яго песьні, як «Careless Whisper», «One More Try» і «Do not Let the Sun Go Down on Me», узначалілі гіт-парады найбуйнейшага амэрыканскага выданьня Billboard.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG