Ці ёсьць нейкія падставы сьцвярджаць, што Масква рыхтуе замену Аляксандру Лукашэнку? Чым цяперашні кіраўнік Беларусі можа не задавальняць Крэмль? Ці магчыма прадбачыць усе ірацыянальныя дзеяньні ў замежнай палітыцы расейскага кіраўніцтва? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы «Экспэртыза Свабоды» адказваюць палітычны аглядальнік парталу Тутбай Арцём Шрайбман і галоўны рэдактар Інтэрнэт-выданьня Салідарнасьць Аляксандар Старыкевіч. Вядзе перадачу Віталь Цыганкоў