Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве памёр ўнук Сталіна


У Маскве памёр ўнук Іосіфа Сталіна Яўгеній Джугашвілі, паведамляе расейскае агенцтва «Новости» са спасылкай на даведачную службу «хуткай дапамогі».

Джугашвілі было 80 гадоў.

Яўгений Джугашвілі нарадзіўся ў 1936 годзе ў сям’і сына Сталіна, Якава Джугашвілі, які загінуў ў 1943 годзе ў нямецкім канцлягеры,.

Джугашвілі працаваў у Цэнтральным упраўленьні касьмічных сродкаў Мінабароны СССР, Ваеннай акадэміі імя Фрунзэ, Ваеннай акадэміі Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў СССР і ў Ваеннай акадэміі бранетанкавых войскаў. Ён быў палкоўнікам вайскова-паветраных сілаў.

***

Сталін быў вядомы як жорсткі аўтарытарны кіраўнік. За час яго кіраваньня СССР каля 5 млн чалавек былі асуджаныя з палітычных матываў і расстраляныя ці скіраваныя ў ГУЛАГ, ня менш за 6,5 млн чалавек былі дэпартаваныя, 6–7 млн чалавек загінулі ад голаду.

Апошнім часам у Расеі адкрылі некалькі помнікаў Сталіну. У Беларусі таксама ёсьць помнік, які знаходзіцца на тэрыторыі комплексу «Лінія Сталіна»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG