Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крызіс у Польшчы працягваецца: Сэнат прыступіць да разгляду законаў, якія апазыцыя лічыць нелегітымнымі


У Польшчы працягваецца палітычны крызіс, выкліканы намерам кіруючай партыі «Права і справядлівасьць» абмежаваць доступ СМІ ў парлямэнт.

Учора кіраўніцтва парлямэнту пагадзілася перагледзіць ранейшы намер абмежаваць доступ журналістаў (у пятніцу на знак пратэсту дэпутаты апазыцыі заблякавалі прэзыдыюм і трыбуну, пачаліся вулічныя акцыі пратэсту). Нягледзячы на выказаныя ўчора ж у тэлевізійным выступе прэзыдэнтам Анджэем Дудам спадзяваньні, што палітычны крызіс будзе пераадолены, сытуацыя застаецца напружанай.

Сёньня ўступілі ў сілу падрыхтаваныя кіруючай партыяй «Права і справядлівасьць» законы, якія тычацца функцыянаваньня і паўнамоцтваў Канстытуцыйнага суду. Апазыцыя заявіла, што новыя законы супярэчаць Канстытуцыі.

Адмоўную рэакцыю з боку апазыцыі выклікала і сёньняшняе прызначэньне прэзыдэнтам Юліі Пшылебскай выканаўцай абавязкаў старшыні Канстытуцыйнага суду. Некаторыя экспэрты ў галіне канстытуцыйнага права лічаць, што гэтыя абавязкі павінен выконваць першы намесьнік старшыні суду.

Тым часам, кіраўнік Сэнату Станіслаў Карчэўскі заявіў, што Верхняя палата будзе разглядаць законы, накіраваныя зь Ніжняй палаты (Сэйму). А менавіта — бюджэт на 2017 год і закон аб зьніжэньні пэнсіяў супрацоўнікам сілавых структураў у часы Польскай Народнай Рэспублікі. Апазыцыя сьцьвярджае, што гэтыя дакумэнты былі прынятыя безь неабходнага кворуму, Карчэўскі сёньня пацьвердзіў, што ўсё адбылося ў адпаведнасьці з прынятымі нормамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG