У Віцебску з 18 сьнежня падаражэе праезд у гарадзкім транспарце. Адна паездка будзе каштаваць 45 капеек (раней 40 капеек).
Інфармацыя пра гэта разьмешчана на сайце гарвыканкаму.
Ад 17 сьнежня праезд у грамадзкім транспарце ў гарадах Менскай вобласьці будзе каштаваць 45 капеек.
16 сьнежня інфармацыя пра падвышэньне цэнаў на праезд у Менскай вобласьці разьмешчана на Нацыянальным прававым партале. Павялічацца тарыфы і на прыгарадных маршрутах.
Рашэньне павысіць кошт праезду ў грамадзкім транспарце Менску можа быць прынята да канца году, заявілі ў чацьвер на прадпрыемстве «Мінсктранс».
Паводле БелТА, цана квіткоў у наземным транспарце будзе 55 капеек. Жэтоны ў мэтро будуць каштаваць 60 капеек.