Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рабіна


Філіп Малявін, «Віхор» (1906)
Філіп Малявін, «Віхор» (1906)

У гэтым годзе рабіна ў нашым двары чырвоная, як ніколі. Часам, калі бачу яе, узгадваю рабіну, што расьце на ўзьмежку нашых сотак у вёсцы, а іншым разам Васіля Шукшына і ягоную «Рабіну чырвоную». І мне ня сумна ад гэтых успамінаў. І я люблю рабіну, якая расьце ў нашым двары. Праўда, я ніколі не спыняўся каля яе і не кранаўся ствала. Я люблю яе на адлегласьці, бо ў мяне ёсьць рабіна, якая расьце на ўзьмежку нашых сотак у вёсцы...

Віктар Шніп

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG