Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначэньне Карпенкі міністрам адукацыі перакрэсьлівае спадзевы на лібэралізацыю, — Колас


Уладзімер Колас
Уладзімер Колас

Дырэктар Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа Ўладзімер Колас заявіў Свабодзе, што прызначэньне лідэра камуністычнай партыі на пасаду міністра адукацыі ставіць пад вялікі сумнеў спадзяваньні на лібэралізацыю ў Беларусі.

«Пасьля таго, што было раскрыта пра ролю камуністычнай партыі ў лёсе Беларусі і ўсёй постсавецкай прасторы, нічога добрага чакаць нельга. Трымацца за гэтыя догмы, за гэтую ўтопію — гэта трэба мець пэўны склад характару і розуму. І тое, што менавіта такая асоба прызначаецца на пасаду міністра адукацыі, ніякага аптымізму не дадае.

Нашае пакаленьне прайшло праз увесь гэты маразм, праз гэтыя рытуальныя абрады, праз падвойную мараль. Вельмі сумна, калі цяперашняе маладое пакаленьне вернецца да гэтага. Але я лічу, што такое вяртаньне магчымае толькі ў выглядзе карыкатуры. Усё ж маладое пакаленьне вырасла ў атмасфэры інфармацыйнай свабоды і інтэрнэту. Таму загнаць усё грамадзтва ў інфармацыйную ізаляцыю і панаваньне адзінай утапічнай ідэалёгіі ўжо ня ўдасца.

Прызначэньне камуніста Ігара Карпенкі на пасаду міністра адукацыі ставіць пад вялікі сумнеў спадзяваньні тых, хто думаў, што наступае нейкае пацяпленьне і лібэралізацыя, наладжваньне стасункаў з Захадам. І тых, хто з аптымізмам глядзеў на пэрспэктывы ў галіне адукацыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG