Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што ад душы падтрымліваў Трампа


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Беларусь хоча мець добрыя адносіны з ЗША, але ня будзе бегчы паперадзе паравоза, — сказаў сёньня Аляксандар Лукашэнка.

Заява прагучала падчас кадравых прызначэньняў сярод кіраўнікоў МЗС і дыпляматычных прадстаўніцтваў, перадае БЕЛТА:

«Мы сваю пазыцыю заявілі — гэта імпэрыя, вядучая краіна ў сьвеце, і мы павінны зь імі мець добрыя адносіны. Але бегчы паперадзе паравоза і абяцаць тое, чаго мы ніколі ня зробім, ні ў якім разе нельга, — сказаў Аляксандар Лукашэнка пра ЗША. — Напрамак выбудоўваньня зь імі адносін пазначаны. Трэба па гэтым шляху ісьці».

Лукашэнка выказаў здагадку, што ягоны верасьнёўскі прагноз наконт верагоднай перамогі Дональда Трампа на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША не застаўся ў гэтай краіне па-за ўвагай.

«Больш, чым мы, адкрыта і сумленна, ад душы, не запабягаючы перад імі, ніхто Трампа не падтрымліваў, — заявіў Аляксандар Лукашэнка. — Мы займалі пэўную пазыцыю і ад яе не адышлі. Мы шчыра і сумленна займалі гэтую пазыцыю».

XS
SM
MD
LG