Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп абвясьціў кандыдатуру будучага дзяржсакратара


Рэкс Тылерсан і Ўладзімір Пуцін у Туапсэ
Рэкс Тылерсан і Ўладзімір Пуцін у Туапсэ

Абраны прэзыдэнт Дональд Трамп прызначыць генэральнага дырэктара ExxonMobil Рэкса Тылерсана дзяржаўным сакратаром ЗША.

У афіцыйнай заяве пераходнай каманды Трампа гаворыцца, што «яго ўпартасьць, багаты досьвед і глыбокае разуменьне геапалітыкі робіць яго выдатным выбарам для дзяржсакратара. Ён будзе спрыяць рэгіянальнай стабільнасьці і засяродзіцца на асноўных інтарэсах нацыянальнай бясьпекі Злучаных Штатаў.»

Выбар можа стаць прычынай канфлікту абранага прэзыдэнта з Кангрэсам пры зацьвярджэньні Тылерсана, паколькі сэнатары занепакоеныя сувязямі Тылерсана з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Вядучыя рэспубліканцы ўжо выказалі занепакоенасьць з нагоды Тылерсана.

Дзьве сустрэчы з Тылерсанам зрабілі ўражаньне на Трампа, і ён назваў Тылерсана «гульцом сусьветнай клясы» ў інтэрвію «Fox News Sunday».

Як кіраўнік ExxonMobil Тылерсан падтрымліваў цесныя сувязі з Расеяй і быў узнагароджаны прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным ордэнам Дружбы ў 2013 годзе, што зьяўляецца высокай узнагародай для замежнага грамадзяніна. Тылерсан выступае за зьняцьце санкцый з Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG