Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ірляндыі суд разблякаваў 100 мільёнаў эўра Хадаркоўскага


Міхаіл Хадаркоўскі

У Ірляндыі суд разблякаваў банкаўскія рахункі Міхаіла Хадаркоўскага, якія былі замарожаныя ў 2011 годзе паводле падазрэньня ў адмываньні грашовых сродкаў. Пра гэта экс-кіраўнік ЮКАСу паведаміў у Твітары. «Хлусьня пра „адмываньне“ засталося хлусьнёй», — напісаў Хадаркоўскі.

Пра тое, што Міхаіл Хадаркоўскі зьвярнуўся ў ірляндзкі суд з патрабаваньнем разблякаваць яго рахункі, стала вядома ў канцы лістапада. Прадстаўнікі былога кіраўніка ЮКАСу заяўлялі, што заблякаваныя грашовыя сродкі — гэта дывідэнды нафтавай кампаніі і даходы ад зваротнага выкупу акцый.

У Расеі Хадаркоўскі быў асуджаны паводле абвінавачваньня ў эканамічных злачынствах. Сам ён сьцьвярджаў, што за яго перасьледам стаіць Крэмль. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала экс-кіраўніка ЮКАСу вязьнем сумленьня.

Хадаркоўскі правёў у зьняволеньні 10 гадоў. У 2013 годзе ён быў памілаваны, пасьля чаго пакінуў Расею. Цяпер Міхаіл Хадаркоўскі займаецца грамадзкай дзейнасьцю і ўзначальвае рух «Адкрытая Расея».

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG