Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мы ня можам! Мы ня можам!


Альбэрт Анкер, «Дзяўчынка сьпіць на лаўцы»
Альбэрт Анкер, «Дзяўчынка сьпіць на лаўцы»

«Верым!», «Можам!», «Пераможам!» — больш засяроджана, чым звычайна, гаворыць для Мары Зьміцер. Двухгадовая гарэза ў сваю чаргу паўтарае па-свойму: «Мы ня можам!», «Мы ня можам!».

«Кінь дурное, Зьміцер!» — я спрабую ўмяшацца ў навучальны працэс.

«Не, ну а што зь ёй рабіць? Мара, слухай уважліва і паўтарай за мною. „Ве-рым-Мо-жам-Пе-ра-мо-жам“», — па складах прамаўляе ён, ня думаючы адступаць.

«Мы не можам! Мы не можам!» — скача па канапе Марка, шчасьлівая ад такой пільнай увагі да яе скандаваньня.

«Зьміцер, што тут паробіш, калі яна мае рацыю! — сьмяюся я. — Але павер, як толькі яна падрасьце, у яе ўсё атрымаецца. Ва ўсіх сэнсах слова».

Наста Дашкевіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG