Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ангела Мэркель пераабраная лідэрам ХДС


Фэдэральная канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель пераабраная лідэрам Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу (ХДС). За яе аддалі галасы больш за 89 працэнтаў дэлегатаў зьезду партыі, які праходзіць у горадзе Эсэне.

Пра гэта паведамляе «Нямецкая хваля».

Мэркель нядаўна заявіла пра намер чацьвёрты раз балятавацца ў канцлеры — на выбарах у Бундэстаг, якія пройдуць увосень наступнага году.

Выступаючы на зьезьдзе канцлерка заклікала да забароны адзеньня, якоe закрывае твар — буркі і нікаба — усюды, «дзе гэта магчыма паводле закону».

«У нас прынята паказваць твар, таму хаваць яго недапушчальна», — заявіла Мэркель у аўторак на зьезьдзе Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу (ХДС), які яна ўзначальвае, у горадзе Эсэн.

Прадстаўнікі ХДС раней выказваліся за забарону жаночага мусульманскага адзеньня, якое закрывае твар, у прыватнасьці, у судах і іншых дзяржаўных установах, а таксама пры кіраваньні аўтамабілем.

У сваім выступе Мэркель заявіла, што сытуацыя з наплывам уцекачоў, якую Нямеччына перажыла летам 2015 году, «не павінна паўтарыцца». Яна падкрэсьліла, што частцы бежанцаў давядзецца пакінуць краіну. Пры гэтым Мэркель адзначыла, што ўцекачы, за прыняцьце якіх летась выказалася яна асабіста, «знайшлі ў Нямеччыне абарону ад вайны і перасьледу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG