Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У McDonalds зьявіліся дранікі


Міжнародная сетка рэстарацыяў хуткага харчаваньня McDonalds дадала ў мэню для Беларусі некалькі нацыянальных страў: дранікі, бургер «Панскі» і піражкі зь мясам і грыбамі.

Беларускі сайт McDonalds абяцае «смачныя, румяныя беларускія дранікі са сьмятанай». «Панскі» бургер — сандвіч зь дзьвюма катлетамі са сьвініны на адмысловай булачцы, кавалачкамі марынаваных агуркоў і лустай сыру чэдэр.

McDonalds часта дадае ў мэню розных краінаў стравы, падобныя да нацыянальнай кухні. Так, у Расеі сетка рэстарацыяў прапануе рол «Селядзец пад шубай», у Нямеччыне — МакПіва, у Ізраілі — МакКебаб.

Разам з нацыянальнай беларускай кухняй McDonalds прадставіў на сваім сайце інтэрактыўны генэратар арнамэнтаў — праект «Кожнаму беларусу — асаблівую вышыванку!».

Тым часам іншая сетка рэстарацыяў хуткага харчаваньня, Burger King, у Беларусі капіюе расейскую рэклямную кампанію зь нецэнзурным намёкам: пра сваю акцыю кампанія піша, што гэта «похоже на какое-то наедалово».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG