Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Неспасьціжная таямніца


Анры Ляроль, «Рэпэтыцыя з арганам» (1887).
Анры Ляроль, «Рэпэтыцыя з арганам» (1887).

У вёсцы, дзе калісьці настаўнічаў, узвышаўся над соснамі драўляны касьцёл.

Выхаваны атэістам, я тым ня менш любіў прыходзіць у касьцёл, дыхаць мядовым паветрам, што сыходзіла ад цёплых, прылашчаных сонечным промнем, сьценаў...

Аднойчы стары ксёндз дазволіў узяць некалькі акордаў на сіплаватым аргане...

А ў траўні, калі барада, якую адрошчваў, дасягнула бачных памераў, прыслужніца ксяндза крываножка Тэкля, кінуўшы пасьвіць статак гусей, пабегла за мной, кульгаючы, пагражаючы дубцом і лямантуючы: «Маска-а-ль!»

Два гукі чую праз паўстагодзьдзя: таго ляманту і таго аргана. І думаю, што з ўсіх пытаньняў, якімі заклапочаны людзі, адно назаўжды застанецца неспасьціжнай розумам таямніцай: скуль дадзена чалавеку музыка?

Кім і адкуль?

Сяргей Ваганаў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG