Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатар расейскага пікету ў падтрымку Трампа сьцьвярджае, што яго выкралі


Арцём Майнас.
Арцём Майнас.

Арганізатар першай у Расеі акцыі ў падтрымку абранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа сьцьвярджае, што быў выкрадзены невядомымі ў дзень правядзеньня пікету.

Акцыя павінна была адбыцца ў мінулую суботу, 19 лістапада, у Обнінску Калускай вобласьці. Арганізатарам выступаў мясцовы краязнаўца Арцём Майнас. Да прызначанага тэрміну на акцыю прыйшлі каля 10 чалавек, аднак сам заяўнік з неабходнымі дакумэнтамі не прыйшоў, таму пікет не адбыўся. На тэлефонныя званкі Майнас не адказваў. Толькі 22 лістапада на сваёй старонцы ў сацсетцы «ВКонтакте» Арцём Майнас выклаў сваю вэрсію таго, што адбылося ў суботу. Паводле яго слоў, за два гадзіны да пачатку пікету яго выкралі людзі ў масках.

Арцём Майнас сьцьвярджае, што на яго напалі каля дома. Калі ён выйшаў з падʼезду, зь мікрааўтобусу выскачылі каля 7 чалавек у масках. Яны заштурхалі яго ўнутр машыны і зьвязалі.

Прыкладна празь дзьве гадзіны яго выпусьцілі з машыны ў раёне мяжы Смаленскай і Калускай абласьцей. З тэлефона забралі батарэйку, грошы — каля 600 рублёў — разарвалі, — сьцьвярджае Майнас.

— Напрыканцы яны сказалі: «Яшчэ адна публікацыя, і мы вернемся», — заявіў арганізатар пікету. — Гэта адзінае, што я ад іх пачуў за дзьве гадзіны паездкі. Ні на адно з маіх пытаньняў яны не адказалі. Я да гэтага часу ня ведаю, хто гэта быў. Ня ведаю, што менавіта ім не спадабалася ў маёй акцыі, — кажа ён.

Майнас сьцьвярджае, што зьвярнуўся ў Сьледчы камітэт Расеі па факце выкраданьня і зьбіцьця.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG