Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Расея вернуцца да нафтавага пытаньня


23 лістапада прадстаўнікі Беларусі і Расеі абмяркуюць пытаньні паставак расейскай нафты ў Беларусь.

«Мы чакаем беларускіх калег па нафце заўтра ў Міністэрстве энэргетыкі, кансультацыі будуць працягвацца. Я прапанаваў сваім беларускім візаві з канцэрну „Белнафтахім“ заўтра абмеркаваць бягучыя пытаньні ўзаемадзеяньня», — цытуе «РИА Новости» намесьніка міністра энэргетыкі Расеі Кірыла Маладцова.

22 лістапада ў Маскве прайшла сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расеі Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна.

Раней міністар энэргетыкі Расеі Аляксандар Новак заяўляў, што канчатковыя дамоўленасьці зь беларускім бокам у газавым пытаньні і падпісаньне дакумэнтаў чакаюцца ў лістападзе.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG