Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністар энэргетыкі Расеі: Наконт Беларусі прынцыповыя дамоўленасьці ёсьць, але яны не падпісаныя


Міністар энэргетыкі Расеі Аляксандар Новак

Міністар энэргетыкі Расеі Аляксандар Новак

Міністар энэргетыкі Расеі Аляксандар Новак паведаміў журналістам, што ў газавым пытаньні зь Беларусьсю ўжо існуюць прынцыповыя дамоўленасьці.

Канчатковыя дамоўленасьці зь беларускім бокам наконт газу і падпісаньне дакумэнтаў чакаюцца ў лістападзе. Аднак дэталі пагадненьня будуць зразумелыя пазьней.

«Наконт Беларусі прынцыповыя дамоўленасьці ёсьць. Канчатковыя дамоўленасьці і падпісаньне дакумэнтаў неабходных мы чакаем неўзабаве», — цытуе расейскае агенцтва ТАСС Аляксандра Новака.

Раней паведамлялася, што бакі дамовіліся пра міжбюджэтныя кампэнсацыі пры пастаўках расейскага газу Беларусі.

Міністар энэргетыкі Беларусі Ўладзімер Патупчык заяўляў, што Беларусь да 20 кастрычніка пералічыць недаплачаныя за расейскі газ 281 млн даляраў.

Расейскі бок абяцаў аднавіць аб’ём даставаў нафты з Расеі ў Беларусь. Зь ліпеня пастаўкі скараціліся больш чым на траціну, таму што Беларусь завінавацілася за газ.

У канцы кастрычніка віцэ-прэм’ер Расеі Аркадзь Дварковіч паведаміў, што беларускі бок пакуль не пералічыў абяцаных грошай. Бо гэта трэба спалучыць з падпісаньнем шэрагу пагадненьняў і прайсьці праз працэдуру пасяджэньня расейскага ўраду.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG