Чаму не ўдаецца зрабіць рывок беларускаму футболу?
Беларускі эканамічны крызыс апошнія два гады аказвае вельмі моцны ўплыў на беларускі футбольны чэмпіянат. Легіянэры ўцякаюць. Заробкі футбалістам зьменшыліся, ёсьць выпадкі нявыплаты і нават бунтаў футбалістаў з гэтай нагоды ў асобных клюбах. Традыцыйныя няўдачы беларускай нацыянальнай зборнай зараз супалі з крызысам у беларускім клюбным футболе.