Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стандартныя ўражаньні ад Менску


Жан Бэро, «Бульвар Капуцынаў».
Жан Бэро, «Бульвар Капуцынаў».

Знаёмы прыехаў з Чыкага на некалькі дзён наведаць нашу сталіцу. Ад раніцы да позьняй ночы хадзілі, цягаліся, соўгаліся мы з ім па Менску. То ў музэй, то цікавосткі паглядзець, то выставу, то канцэрт, то спэктакль.

Такое ўражаньне, што аблёталі, аб’езьдзілі, абхадзілі, аблазілі ўвесь гэты вялізны горад. Насілу дыхаючы, змораныя прыпаўзалі позна ўвечары дахаты.

Сам даведаўся, дзякуючы сябрам, шмат цікавага і новага пра наш мэгаполіс. Замежнік быў задаволены. Яшчэ адзін з гарадоў «залічаны»!

Перад яго адлётам пытаюся, якія ўражаньні ад Менску ў трох словах, бо час ісьці на кантроль багажу.

Чакаю стандартны адказ пра чысьці...

А мой знаёмец: «Менск такі маленькі!»

Ігар Кузьмініч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG