Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ: затрыманыя падазраваныя ў падрыхтоўцы дывэрсій і тэрактаў


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

ФСБ паведамляе, што затрымала чальцоў тэрарыстычнай групоўкі, якая плянавала сэрыю дывэрсій і тэрактаў у Маскве і Санкт-Пецярбургу.

Пра гэта паведамляе расейскае агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на Цэнтар грамадзкіх сувязяў ФСБ. Паводле ТАСС, «у выніку праведзеных 12 лістапада апэратыўна-вышуковых мерапрыемстваў і сьледчых дзеяньняў у Маскве і Санкт-Пецярбургу затрымана 10 тэрарыстаў».

На сайце расейскага тэлеканалу «Звезда» зьявілася відэа «затрыманьня тэрарыстаў».


Сярод затрыманых — дзесяць выхадцаў з краінаў Цэнтральнай Азіі. У іх канфіскавалі аўтаматычную зброю і самаробныя выбуховыя прылады вялікай магутнасьці, паведамляюць расейскія СМІ са спасылкай на інфармацыю ФСБ.

РІА «Навіны» паведамляе, што затрыманыя «даюць прызнаньні» пра сувязі з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава». Як адзначае ФСБ, затрыманыя прызналіся ў сваіх мэтах, назвалі саўдзельнікаў як у Расеі, так і за мяжой.

Апошні раз ФСБ паведамляла пра затрыманых за падрыхтоўку тэрактаў у Маскве ў пачатку траўня. Паводле інфармацыі спэцслужбы, грамадзяне краінаў Цэнтральнай Азіі плянавалі атакі падчас сьвятаў. У іх таксама канфіскавалі зброю і выбуховыя рэчывы. Пра гэта інфармуе расейскі тэлеканал «Дождж».

Апошні буйны тэракт у Маскве адбыўся ў аэрапорце Дамадзедава. Пры выбуху тэрарыста-сьмяротніка 24 студзеня 2011 году загінулі 37 чалавек, больш за сто атрымалі раненьні. Адказнасьць за тэракт узяў на сябе тэрарыст Доку Ўмараў. Падазраваныя ў падрыхтоўцы выбуху былі застрэленыя ў Стамбуле ў верасьні 2011 году, паведамляе «Медуза».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG