Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія нацболы закідалі косткамі консульства Ўкраіны ў Санкт-Пецярбургу


Ukraine -- Ukrainian national flags, flags of Ukrainian trade unions and EU flag are seen during a mass rally in front of the Ukrainian cabinet of ministers building in Kyiv, October 15, 2014
Ukraine -- Ukrainian national flags, flags of Ukrainian trade unions and EU flag are seen during a mass rally in front of the Ukrainian cabinet of ministers building in Kyiv, October 15, 2014

Актывісты пецярбурскага аддзяленьня незарэгістраванай палітычнай партыі «Другая Россия» закідалі мясцовае ўкраінскае консульства дымавымі шашкамі і ялавічнымі косткамі.

Як адзначаецца на сайце партыі, такім чынам актывісты выказалі пратэст супраць абстрэлаў і гібелі мірных жыхароў на Данбасе.

«За падзеямі ў Сырыі мы сталі забываць пра трагічныя падзеі ў брацкіх рэспубліках ДНР і ЛНР, якія разгортваюцца ў нас пад носам. Сёньня мы, прадстаўнікі партыі „Другая Россия“, прыйшлі да консульства Ўкраіны, дзеля таго каб накарміць шакалаў належнай ежай, а менавіта падлай», — заявіў прадстаўнік партыі Ўладзіслаў Івахнік.

Івахнік апынуўся адзіным затрыманым падчас акцыі каля консульства Ўкраіны. Яму былі выстаўленыя абвінавачваньні паводле артыкулаў 20.2 «Удзел у несанкцыянаваным мітынгу» і 20.1 КаАП РФ «Дробнае хуліганства».

Напрыканцы кастрычніка актывісты гэтай партыі правялі акцыю пратэсту каля маскоўскай рэзыдэнцыі амбасадара ЗША ў Расеі. Каля 15 чалавек разгарнулі транспарант нецэнзурнага зьместу, раскідалі ўлёткі і закідалі будынак фаерамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG