Як паведамляе ВВС, паводле ірацкага камандаваньня, пад кантролем вайскоўцаў знаходзяцца 90% тэрыторыі раёну, які некалі зваўся «Садам» у гонар дыктатара, зрынутага ў 2003 годзе.
Наступ пачаўся ў пятніцу а 4-й раніцы. Галоўную ўдарную сілу склаў элітны «Залаты батальён» спэцназу. Авіяцыю міжнароднай кааліцыі падтрымлівалі ірацкія войскі з паветра.
Паведамляецца, што ў апэрацыі таксама ўдзельнічаюць 600 байцоў курдзкага апалчэньня, траціну зь якіх складаюць жанчыны.
Суседні квартал Інтысар пасьля жорсткіх сутыкненьняў у пятніцу таксама ў асноўным перайшоў у рукі ірацкіх вайскоўцаў. Між тым, наступ на яшчэ адзін раён Мосулу, Караму, які разьмешчаны на поўдзень ад Захры, аказаўся не такім пасьпяховым.
Як паведамляюць у ААН, у Масуле баевікі «Ісламскай дзяржава» ўзялі ў закладнікі 1600 цывільных асобаў і выкарыстоўваюць іх у якасьці жывога шчыта падчас паветраных бамбаваньняў.
Акрамя таго, паводле інфармацыі прэс-сакратара Ўпраўленьня Вярхоўнага камісара правоў чалавека Равіны Шамдасані, «баевікі працягваюць масавыя забойствы закладнікаў». Шамдасані таксама паведаміла, што тэрарысты гвалтоўна вярбуюць у свае шэрагі дзяцей ва ўзросьце 9-10 гадоў і выкарыстоўваюць іх у якасьці баевікоў у Мосуле.