Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяды ў Вільні


Люі Мары дэ Шрывэр, «Прадавачка кветак»
Люі Мары дэ Шрывэр, «Прадавачка кветак»

У другой палове кастрычніка, напярэдадні восеньскіх Дзядоў, Вільня фарбуецца найбольш яркімі колерамі.

На вулічках і ў супэрмаркетах немагчыма пазьбегчы візуальнага кантакту зь яркімі, стракатымі вяргінямі, астрамі ды штучнымі імітацыямі кветак, якія прадаюцца для ўпрыгожаньня могілак.

Звычайна сьціплыя ў праяўленьні эмоцыяў літоўскія ўдовы (менавіта яны асноўныя пакупнікі падобнай прадукцыі) праз шалёную, неўтаймаваную палітру відавочна спрабуюць выказаць бязьмежны, невымоўны смутак.

Спачуваю кабетам, якіх лёс жорстка пакінуў старэць у самоце, але мяне гэтыя флюарэсцэнтныя кветкі раздражняюць. І ня толькі таму, што іранічна стаўлюся да тутэйшай паўсюднай танатафіліі. Нічога асабістага: на кантрасьце з палымянымі суквецьцямі, восеньскае неба выглядае неяк зусім безнадзейна пахмурным.

Андранік Антанян

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG