Здаецца, што я раблю? Спрабую нешта ствараць, вучыць дзяцей, спрабую быць добрым бацькам і мужам...
Але калі я бачу, як «гарыць» у бацькавых руках праца, як ён разважліва, з упэўненасьцю майстра бярэцца за справу (будуе дом, рамантуе розныя рэчы, якія ў яго руках «ажываюць», зьбірае з разнастайнага «сьмецьця» трактар...), то ўсе мае «дасягненьні» блякнуць на яго тле.
І я адчуваю, як жа мне да яго далёка!
І радуюся, што ў мяне ёсьць чалавек, ад якога так шмат чаму можна навучыцца...
Пакуль яшчэ ня позна!
Яўген Мартыновіч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org
Чым далей жыву, тым больш разумею, як мне далёка да свайго бацькі!
Самае папулярнае
1