У камэнтары Міністэрства абароны сьцьвярджалася, што боепрыпасы былі разукамлектаваныя і належным чынам ахоўваліся на ўсім шляху сьледаваньня.
Раніцай 31 кастрычніка супрацоўнікі спэцслужбаў выявілі больш за 200 скрынь з артылерыйскімі боепрыпасамі ў грузавым вагоне, які знаходзіўся ў адным з чыгуначных тупікоў на ўсходзе Масквы.
«У вагоне выяўлена больш за 200 скрынь са снарадамі залпавага агню і мінамі. Цяпер высьвятляецца паходжаньне гэтых боепрыпасаў», — паведамілі ў прэс-службе Маскоўскай чыгункі.
Вагон «нікім не ахоўваўся», — дадалі ў прэс-службе.
Як доўга ён прастаяў ў тупіку таксама невядома.