Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дуб


Томас Рычардс, «Дубы ў Паўднёвай Караліне» (1858).
Томас Рычардс, «Дубы ў Паўднёвай Караліне» (1858).

Сярод поля стаіць шматвяковы дуб. Папраўдзе, яго ўжо гадоў сорак як няма. Застаўся пень, вакол якога быльнёг.

Дуб быў сьпілаваны па загадзе старшыні калгаса, каб узараць лугавіну і пасадзіць бульбу. Нейкі час сеялі жыта, а потым расла канюшына. І вось ужо гадоў дваццаць на полі нічога не вырошчваюць. Спыніўшыся каля пня, бачу вялікі дуб, бо памятаю дзедаўскі расповед пра тое, што гэтаму дубу пяцьсот гадоў і ён тут нарадзіўся ў часы Вялікага княства Літоўскага, і на ім трымаецца неба над намі.

Віктар Шніп


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG