Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марыя Рымар не змагла пакінуць Беларусь

Марыя Рымар
Марыя Рымар

Расейка Марыя Рымар пакуль ня зможа выехаць зь Беларусі. Прычына — апэляцыйны пратэст пракуратуры.

Пра гэта Рымар паведаміла 25 кастрычніка.

Паводле Рымар, прысуд па яе справе павінен быў уступіць у сілу апоўначы 24 кастрычніка пры ўмове адсутнасьці абскарджаньня і апратэставаньня з боку пракуратуры. Але 25 кастрычніка яна не змагла пакінуць тэрыторыю Беларусі, набытыя квіткі давялося здаць.

Юрыст грамадзкага ЛГБТ-руху «Авэрс» з Самары Марыя Рымар, якую затрымалі 7 ліпеня ў менскім аэрапорце за няўдалы жарт пра тратыл, 12 кастрычніка судом Кастрычніцкага раёну Менску была прызнана вінаватай у заведама ілжывым паведамленьні пра небясьпеку. Яе пакаралі штрафам у 100 базавых велічыняў (2 тысячы 100 рублёў).

«Разгляд справы па апэляцыйным пратэсьце можа доўжыцца да паўгода», — сказала БелаПАН Марыя.

XS
SM
MD
LG