Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марыю Рымар пакаралі штрафам і адпусьцілі ў Расею


Марыя Рымар

Марыя Рымар

Кастрычніцкі раённы суд Менску прызнаў праваабаронцу з Самары Марыю Рымар вінаватай у заведама лжывым паведамленьні пра небясьпеку і прызначыў ёй пакараньне ў выглядзе штрафу на 100 базавых велічынь, што складае 2100 рублёў.

Вярнуцца ў Расею Марыя Рымар зможа пасьля 24 кастрычніка, калі прысуд уступіць у сілу.

Марыю Рымар затрымалі ў менскім аэрапорце, абвінаваціўшы ў заведама лжывым паведамленьні пра тратыл ў багажы. Інцыдэнт адбыўся 7 ліпеня. Толькі праз 11 дзён Марыю Рымар вызвалілі зь СІЗА, але наклалі на яе абмежаваньні ў перасоўваньні, не дазволіўшы ехаць у Расею.

Марыя Рымар не прызнала сябе вінаватай, яна заявіла суду, што яе словы пра тратыл у багажы былі жартам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG