Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 кастрычніка: працяг суду над Эдуардам Пальчысам


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У Менскім гарадзкім судзе — працяг судовага працэсу па крымінальнай справе над 25-гадовым жыхаром Ліды Эдуардам Пальчысам — заснавальнікам блогу 1863x, вядомым пад псэўданімам Джон Сыльвэр. Пачатак а 10-ай.

Менск — спэктакль паводле аповесьці Васіля Быкава «Пайсьці і не вярнуцца». Інсцэніроўка Андрэя Саўчанкі, Дар’і Пармеяенковай і Міколы Вараб’я. Этнацэнтар "Ранга«(вул. Караля, дом 22) Пачатак 18.10.

У гісторыі

1867 — Аляска ад Расеі перайшла да Злучаных Штатаў Амэрыкі.

1918 — у Парыжы была абвешчана незалежная дзяржава чэхаў і славакаў.

1920 — скончыліся ваенныя дзеяньні паміж Польскім войскам і Чырвонай арміяй.

1922 — заснавана брытанская карпарацыя ВВС.

1939 — войскі Чырвонай Арміі ўвайшлі на тэрыторыю Эстоніі.

1942 — нацыстамі зьнішчана Берасьцейскае гета.

1993 — у Латвіі ўведзеная новая валюта — лат.

У гэты дзень нарадзіліся

1523 — Ганна Ягелонка, каралева польская і вялікая княгіня літоўская ў 1575-1596 (пам.1596).

1680 — Ян Фрэдэрык Сапега, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1897 — Ян Булгак, вядомы беларускі і польскі фатограф, які значную частку сваіх твораў прысьвяціў Наваградчыне і Вільні. Удзельнічаў у 174 міжнародных выставах. Напісаў шмат працаў па тэхніцы і эстэтыцы фатаграфіі, а таксама па краязнаўчай фатаграфіі. Фатаздымкі Я.Булгака зьберагаюцца ў архівах і бібліятэках Вільні і Варшавы. У фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі таксама захоўваецца невялікая калекцыя працаў фотамастака.

1906 — Алесь Салагуб, беларускі паэт.

1939 — Лі Гарві Освальд, забойца прэзыдэнта ЗША Джона Кэнэдзі. У пачатку 1960-ых Освальд жыў у Менску

Юры Хашчавацкі
Юры Хашчавацкі

1947 — Юры Хашчавацкі, беларускі кінарэжысэр.

У гэты дзень памерлі

1893 — Шарль Франсуа Гуно, які лічыцца найвялікшым францускім кампазытарам ХІХ стагодзьдзя. Гуно быў заснавальнікам новага жанру ў францускім опэрным мастацтве — лірычнай опэры. Яго найлепшы твор — опэра «Фаўст» (1859), у якой кампазытар адмовіўся ад філязофскай праблематыкі літаратурнай крыніцы (аднайменнай трагедыі Гётэ) і зрабіў акцэнт на любоўную драму гераіні. Ён інтанацыйна абнавіў опеэру, зьвярнуўшыся да мэлядычнага ладу тагачаснага бытавога рамансу.

1931 — Томас Эдысан, амэрыканскі вынаходнік

Цытата на памяць:

Многія з тых, хто пацярпеў у жыцьці паразу — гэта людзі, якія не разумеюць, як блізка яны знаходзіліся да посьпеху ў той момант, калі яны здаліся.

Томас Эдысан

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG