Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзіцячыя гульні


Джон Морган, «Бойка».
Джон Морган, «Бойка».

Аліку падабалася абзываць мяне фашыстам. У ягоных вуснах гэта гучала нават з падвойнай нянавісьцю: «У-у-у, жыд пархаты! Фашыст!»

Я і сёньня, калі Алік, па зьвестках, жыве ў Брукліне, ня ведаю, чаму ён да мяне чапляўся. Мо таму, што быў вышэйшы і дужэйшы за мяне. Аднойчы я ня вытрымаў: скочыў яму на сьпіну, адной рукой учапіўся за чупрыну, а другой калаціў па вуху: «Гітлер! Гітлер!» Чупрына насамрэч рабіла Аліка падобным на Гітлера, бо матлялася па ілбе наўкось.

Але тады, у 1948-м, я ня ведаў яшчэ, што менавіта Гітлер забіў у гета Алікаву бабулю і старэйшую сястру.

Мо і Алік ня ведаў.

Сяргей Ваганаў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG