Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянт складае пратаколы перад Менскім гарадзкім судом падчас працэсу над Эдуардам Пальчысам
Міліцыянт складае пратаколы перад Менскім гарадзкім судом падчас працэсу над Эдуардам Пальчысам

Першы дзень суду над Эдуардам Пальчысам. Жывы рэпартаж

абноўлена

14 кастрычніка пачаўся суд па крымінальнай справе над 25-гадовым жыхаром Ліды Эдуардам Пальчысам — заснавальнікам блогу 1863x, вядомым пад псэўданімам Джон Сыльвэр. Наступнае паседжаньне — у панядзелак.

09:11 14.10.2016

Праз 50 хвілін пачнецца жывая відэатрансьляцыя з-пад суду. З самога суду нельга, бо ён закрыты. Чаму — невядома.

09:53 14.10.2016

Каля суду пакуль ціха. Зьявілася жонка Эдуарда, Вікторыя Пальчыс.

Судзіць Эдуарда Пальчыса будзе Ігар Любавіцкі.

09:57 14.10.2016

Гавораць, нібы Эдуард Пальчыс ночыў у судзе — магчыма, яго прывезьлі ў будынак суду ўночы ці на досьвітку.

Усяго пад судом тры дзясяткі чалавек, у іх ліку актывісты Дашкевіч і Максім Вінярскі. Прысутных фільмуюць «людзі ў цывільным».

09:59 14.10.2016

Таксама прыйшоў сябра Пальчысаў, былы палітвязень Андрэй Кім.

10:00 14.10.2016

10:04 14.10.2016

Дашкевіч, Павал Севярынец і і яшчэ чатыры чалавекі разгарнулі плякаты і скандуюць: «Свабоду Пальчысу!»

Вікторыя Пальчыс прыйшла не адна — з бацькам.

Адвакатка Пальчыса ўжо пайшла ў суд даведвацца, дзе праходзіць паседжаньне.

10:05 14.10.2016

10:07 14.10.2016

10:09 14.10.2016

Прыйшлі міліцыянты, складаюць пратаколы на Севярынца і іншых пад судом. Павал у адказ крычыць «Ганьба!» і «Жыве Беларусь!», «Незалежнасьць!» і «Свабоду Пальчысу!»

10:18 14.10.2016

10:21 14.10.2016

Пад судом старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна», былы палітвязень Алесь Бяляцкі.

10:22 14.10.2016

Бацькі Эдуарда Пальчыса кажуць, толькі ў лістападзе 2015 году даведаліся, што іхны сын — Джон Сільвэр

10:27 14.10.2016

«Эдуард, мы з табой! Трымайся!» — скуандюць удзельнікі пікету ў падтрымку Пальчыса ля сьценаў Менскага гарадзкога суду.

10:29 14.10.2016

Суд над Эдуардам Пальчысам. УЖЫВУЮ - YouTube

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG