Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ранішні дым


Гэлен Алінгам, «Хата са сланечнікамі каля Післэйку»
Гэлен Алінгам, «Хата са сланечнікамі каля Післэйку»

Ранiцой з комiнаў падымаўся дым. У спакойнае надвор’е просты, у непагадзь хiсткі. Але, як бы нi круцiла яго, iшоў ён заўжды ўверх, да неба, быццам апавяшчаючы яго, што прачнулiся людзi, жыве чалавек! Дым уздымаўся над мястэчкам i ўлетку, i ўзiмку. Бо што за хата бязь печкi. Гуляў па мястэчку пах жытла. Круглы год неба ведала: прачнуўся чалавек, працуе. Жанчыны завiхаюцца ля печкi. Мужчыны рыхтуюцца да спраў. I дзецi расплюшчваюць вочы, чуючы пах сьняданку.

А цяпер ранiца — гэта толькi сьвятло ў вокнах. I нiзавошта не здагадаесься, хто што робiць. I цi наогул робiць?!

Марат Баскiн

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG