Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Украіны раіць грамадзянам устрымацца ад наведваньня Расеі


«Міністэрства замежных спраў Украіны глыбока занепакоенае павелічэньнем колькасьці правакацый з боку расейскіх сілавых структураў у дачыненьні да грамадзянаў Украіны» — гаворыцца на афіцыйным зайце ўкраінскага зьнешнепалітычнага ведамства.

Як пішацца ў паведамленьні, «на тэрыторыі дзяржавы-агрэсара ўзрасла колькасьць неабгрунтаваных затрыманьняў нашых суграмадзян. Расейскія праваахоўныя органы груба паводзяць сябе з украінцамі, ужываюць недапушчальныя мэтады фізычнага і псіхалягічнага ўздзеяньня, катаваньні і іншыя дзеяньні, якія прыніжаюць чалавечую годнасьць. Грамадзянам Украіны адмаўляюць у доступе да іх консулаў, адвакатаў».

МЗС Украіны абвінавачвае расейскі бок у парушэньні Венскай канвэнцыі аб консульскіх зносінах 1963 году і Консульскай канвэнцыі паміж Украінай і Расейскай Федэрацыяй ад 1994 году і канстатуе істотна абмежаваныя на цяперашні час магчымасьці гарантаваць належную бясьпеку грамадзянаў Украіны на тэрыторыі РФ. З гэтай прычыны МЗС «заклікае грамадзян Украіны ўстрымацца ад паездак у Расейскую Фэдэрацыю, а таксама ад сьледаваньня транзытам па тэрыторыі гэтай дзяржавы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG