Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тбілісі адбыўся выбух у аўтамабілі дэпутата Таргамадзэ


Гіві Таргамадзэ
Гіві Таргамадзэ

У грузінскай сталіцы напярэдадні парлямэнцкіх выбараў выбухнуў аўтамабіль дэпутата ад апазыцыйнага «Адзінага нацыянальнага руху» Гіві Таргамадзэ. Палітык не пацярпеў, некалькі чалавек параненыя.

Выбух адбыўся, калі аўтамабіль Таргамадзэ знаходзіўся непадалёк ад офісу заснаванай Міхеілам Саакашвілі партыі «Адзіны нацыянальны рух», членам якой зьяўляецца Таргамадзэ. Ні сам Таргамадзэ, ні ягоны кіроўца не пацярпелі, аднак цяжка паранены кіроўца аўтамабілю, які знаходзіўся побач, а таксама тры мінакі.

У эфіры тэлекампаніі «Руставі 2» Таргамадзэ заявіў, што выбух быў зроблены праз дыстанцыйнае кіраваньне, і выказаў спадзяваньне, што Міністэрства ўнутраных спраў правядзе сьледзтва. Гіві Таргамадзэ балятуецца ў новы парлямэнт Грузіі на выбарах, якія пройдуць 8 кастрычніка.

МУС Грузіі пачало крымінальную справу паводле артыкулу «замах на забойства».

48-гадовы Гіві Таргамадзэ — журналіст паводле адукацыі, уваходзіў у каардынацыйную раду па барацьбе з карупцыяй пры прэзыдэнце Эдуарду Шэварднадзэ. У 2004 годзе абраны дэпутатам парлямэнту, быў старшынём парлямэнцкага камітэту па абароне і бясьпецы. На гэтай пасадзе зрабіў некалькі гучных заяў адносна палітыкі Крамля на Каўказе, выступаў з рэзкай крытыкай расейскага ФСБ. У 2005 годзе расейская амбасада ў Тбілісі адмовіла Таргамадзэ ў візе для ўдзелу ў пасяджэньні Міжпарлямэнцкай асамблеі ў Санкт-Пецярбургу. Таргамадзэ знаходзіцца ў вышуку расейскіх праваахоўных органаў па справе аб беспарадках на Балотнай плошчы ў Маскве ў 2012 годзе.

У красавіку 2006 году па Першым канале расейскага тэлебачаньня ў перадачы Міхаіла Ляоньцьева «Однако» прагучалі запісы тэлефонных размоваў, якія нібыта вёў Гіві Таргамадзэ. Тэмай размоў была падрыхтоўка забойства Аляксандра Мілінкевіча (адзінага кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году). «Упэўнены, што ніводзін нармальны чалавек ня можа ўсур'ёз успрыняць глупства, сфабрыкаванае Лявонцьевым» — пракамэнтаваў тэлесюжэт Таргамадзэ ў інтэрвію Радыё Свабода.

У 2014 годзе Маскоўскі гарадзкі суд прызнаў лідэраў расейскага руху «Левы фронт» Сяргея Ўдальцова і Леаніда Развазжаева вінаватымі ў арганізацыі беспарадкаў на Балотнай плошчы ў Маскве 6 траўня 2012 году, нібыта на грошы Гіві Таргамадзэ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG