Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольскі


Лявон Вольскі, канцэрт у Гомелі. Гомель, 10 верасьня 2016 году
Лявон Вольскі, канцэрт у Гомелі. Гомель, 10 верасьня 2016 году

Аднойчы ў кампаніі музы̜́каў размаўлялі, вядома ж, пра му́зыку. І адзін мой знаёмы, зь мянушкай «Валацуга», пачаў лаяць ледзь ня ўсіх сучасных музыкантаў, у тым ліку айчынных. Дайшоў чарод і да Вольскага. Тут мой апанэнт пачаў плявацца і бэсьціць апошняга, на чым сьвет стаіць. Згадаў леташні выступ Лявона ў пераходзе каля Кастрычніцкай і падкрэсьліў, што яго сабраліся паслухаць толькі 70 чалавек.

— Ды ў мяне іншым разам насоў трыццаць зьбіралася, — згадаў ён свае колішнія жабрачыя песенныя сэсіі ў падземцы.

А я падумаў: туды больш і ня ўлезе. Але Вольскі — пясьняр, асоба. А блазнаў і гарлапанаў у нас заўсёды хапала.

Алесь Емяльянаў-Шыловіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG