Выйшла ў сьвет “Гісторыя сярэднявечнай Эўропы V–ХV ст.”, дзе падзеі, што адбываліся на вялізнай тэрыторыі ад Партугаліі да Паволжа, упершыню разглядаюцца зь беларускіх пазыцый. Са старонак кнігі можна даведацца пра ўдзел нашых продкаў у гусіцкіх войнах у Чэхіі, пра тое, як нашы князі кіравалі Крымам, а нашы майстры будавалі Маскву… Госьцем перадачы – аўтар кнігі гісторык Алег Трусаў.